Бяроза

З карупцыяй ЖКГ будзе змагацца «дармаед»
Здаецца, простая справа, пабудаваць падвал у шматкватэрным доме. Але афіцыйныя працэдуры створаныя такім чынам, што дамагацца гэтага давялося 4 месяцы і справа яшчэ не скончаная. З гэтым сутыкнуліся жыхары дому ў Бярозе, што на Берасцейшчыне.
17.08.2017
Бярозаўская спартовая школа ў цэнтры карупцыйнага скандалу
Меліся быць спорт і здароўе для дзяцей. Але незалежныя журналісты раскрываюць буйную карупцыйную схему. Ні рахункаў, ні разліковых квітанцыяў. І мы, і бацькі вучняў спартовай школы ў Бярозе на Берасцейшчыне пытаемся, куды ідуць немалыя грошы, якія прымушаюць плаціць за адукацыю дзяцей.
10.07.2017
Бярозаўскі малочны завод: брудныя рэкі, смярдзючыя берагі
Цэх пабудавалі, а фільтры паставіць – забылі? У Іванаўскім раёне ў рэках – мор рыбы, а жыхары пакутуюць ад каналізацыйнага паху, меркаваная прычына – фільтры новага цэху Бярозаўскага малочнага заводу, а дакладней – іх адсутнасць.
30.05.2017
Мужчына атрымаў год папраўчых працаў за аблітага фарбаю Леніна
За абліты фарбаю бюст Леніну – год папраўчых працаў ды адлічэнне заробку на карысць дзяржавы. Cуд Бярозаўскага раёну вынес вырак жыхару вёскі Малеч Віталю Шылінцу. У той жа час выпадак гэткага фарбавання помнікаў правадыру сусветнага пралетарыяту – не адзіны.
03.05.2017
Аляксандр Кабанаў: «Каб не было цішыні, патрэбныя эшалоны актывістаў»
Грамадскі актывіст з Бярозы Аляксандр Кабанаў – пра тое, ці ўлады могуць спыніць пратэсты, саджаючы людзей на суткі.
31.03.2017
Салідарнасць з затрыманымі
Менск, Берасце і Віцебск, Бяроза і Пінск, Полацк і Ворша – акцыі салідарнасці з затрыманымі 25 сакавіка прайшлі ў гарадах Беларусі. У Гомлі актывісты акцыі не планавалі, але міліцыя ўсё адно рыхтавалася.
26.03.2017
Эмоцыі беспрацоўных у кабінетах чыноўнікаў
Пратэсты бушуюць літаральна ў кабінетах рэгіянальных выканкамаў і саветаў дэпутатаў. Пад час сустрэчы з «народным абраннікам» у Бярозе, тыя, каго дзяржава назвала дармаедамі, эмоцыяў не хавалі. Штопраўда, выніку ад сустрэчы прысутныя не мелі ніякага. А вось прыклад гомельца Аляксандра Сямёнова, які судзіўся з падатковай інспекцыяй ды дамогся вызвалення ад падатку, шмат каго натхніў на рашучыя дзеянні.
22.02.2017