Гарачы каментар Зянон Пазняк: Дэмагогію Лукашэнкі нельга ўспрымаць усур’ёз


Зянон Пазняк разважае пра тое, чаму Лукашэнка пачаў выстаўляць сябе ў ролі нацыянальнага абаронцы.

«Сур’ёзна ставіцца да гэтай рыторыкі не трэба. Яна не абазначае ніякага павароту ў палітыцы. Ён выконвае асноўныя палажэнні палітыкі Масквы. Знішчае беларускую адукацыю і мову, выбары. Ідзе страшэннае абніжэнне ўзроўню грамадства, дзякуючы маскоўскай палітыцы».

Зянон Пазняк падкрэслівае, што Беларусь знаходзіцца ў закладніках расейскай палітыкі.

«Бо людзі глядзяць і слухаюць расейскае тэлебачанне, а Лукашэнка пальцам не пашавяліў, каб гэта прадухіліць».

Таму грамадзянская супольнасць патрабуе аднаўлення, кажа палітык.

Таксама ён упэўнены, што цяпер рэвалюцыі не будзе.

«Як бы людзі бедна не жылі, не будзе рэвалюцыі, бо ў крамах усё ёсць».

Цалкам размову з Зянонам Пазняком глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары