Гарачы каментар Знаёмства з аўтарамі расейскамоўнай перадачы на «Белсаце»


Журналісты Маша Макарава і Ігар Віняўскі распавядаюць пра новую перадачу на нашым канале.

«Для мяне, як для расейскай журналісткі, расейская тэма будзе адной з найбольш важных. Мне, вядома, хацелася б паказаць іншую Расею, не парадак дня Крамля, які Масква актыўна прасоўвае ва ўсіх медыях. І паказаць звычайных расейцаў, што жывуць у рэгіёнах, што яны робяць, якія заняткі там ёсць», – адзначыла Маша Макарава.

У сваю чаргу Ігар Віняўскі, які паходзіць з Казахстану, мяркуе важным паказаць, што Беларусь – сапраўды незалежная дзяржава:

«Калі казаць пра Казахстан, то там ёсць вялікі ўплыў расейскай прапаганды, таму ў вялікай колькасці грамадзянаў Казахстану ствараецца ўражанне, што Беларусь умоўна незалежная, але яна ідзе ў фарватары Расеі. Для мяне было адкрыццём, калі, знаёмячыся з украінцамі ды беларусамі, я пачаў разумець, што мы, людзі постсавецкай прасторы, маем нешта агульнае, але мы розныя і з розным менталітэтам. Гэта важна паказваць і расейцам, і жыхарам цэнтральнаазіяцкіх рэгіёнаў, і, можа, нават балтыйскіх».

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Чытайце таксама:

Каментары