Свята Незалежнасці пачалося з верша, які народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка прачытала са сцэны. У «Гарачым каментары» яна падзякавала журналістам.
«Журналісты «Белсату» спрацавалі шыкоўна ў такіх цяжкіх умовах. Свята было са слязінкай на вачах. Калі я падышла да сцэны і пабачыла такую колькасць людзей, але ведала, што за маёй спінай адбываецца невядома што, мне было і сумна, я мела пачуццё боязі», – кажа Зінаіда Бандарэнка.
Пасля 25 сакавіка беларусы яшчэ больш зблізіліся, упэўненая народная артыстка.