Жыццё паводле фэншуй


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Адчуваеце сябе не ў сваёй талерцы ўдома, хаця ў вас шыкоўная канапа? Вы працаголік, але зарабляеце мізэрна? Вы прыгажуня, але ў каханні не шчасціць? Не ўжываеце алкаголь, не курыце, а здароўе пахіснулася? Што не так? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, і сёння мы пагаворым пра адзін з модных рэцэптаў пераўладкавання сябе і наваколля. Тэма перадачы – «Жыццё паводле фэншуй».

Госць студыі – Юрый Латыш, спецыяліст у фэншуй.

Ці існуе такая паслуга, як «Новае жыццё пад ключ паводле фэншуй»? І чаго гэта вымагае па часе і сродках? Ці існуе ўнутраны фэншуй дзеля дасягнення гармоніі ў самім сабе? Якія асноўныя прынцыпы быцця парушаюць не абазнаныя з ім людзі? І чым ім трэба кіравацца?

А мо фэншуй-кансультацыі – гэта проста сучасны бізнес на тых, хто ў цяперашнім свеце адчувае пастаянны стрэс і мае процьму праблемаў? Ці быў у нашых продкаў свой беларускі фэншуй? І ці ўвогуле сама Беларусь размешчана па фэншуй? Што такое фэншуй любові? І якія асноўныя памылкі робяць людзі пры планаванні кватэраў і сем’яў? Якімі правіла трэба кіравацца, каб быць гарманічным у побыце, жыцці, любові, працы, грашах і поспеху? Як уладкаваць працоўнае месца, спальню, кухню? Якія прадметы нельга сумяшчаць ні ў якім разе?



Юрый Латыш и Валярына Кустава

Наша экспертка – Дзіяна Пакрава, кансультантка па фэншуй, раскажа сакрэты кватэраўладкавання. Ведаеце, напрыклад, як паставіць мэблю, каб зацяжарыць? Глядзіце выданне – і даведаецеся!

Яшчэ адна нашая экспертка – Марыя Абдурагімава, гештальт-тэрапеўт і псіхолаг.

Што абярэ наш госць: Пекін ці родныя Мёры? Джэкі Чана ці Бруса Лі? Хрысціянства ці будызм? Выкладаць на семінары ці даваць кансультацыю кліенту? Першы паверх ці дзявяты? Жыць на ўскрайку Менску ці ў цэнтр?

А ці верыце вы ў фэншуй? Ці спрабавалі змяніць сябе ці жытло паводле яго? А, можа, маеце, нейкія свае сакрэты хатняга ладу? Дзяліцеся з намі на старонцы «Прывату» ў Фэйсбуку. Бо «Прыват – гэта, у прыватнасці, для вас і пра вас. Ну і пішыце, чые кансультацыі вы хацелі б пачуць у наступных перадачах.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.