Жытло патаннела і яшчэ патаннее


Як спагнаць пазыку без праса і паяльніка

Спадар Аляксей кіруе ўласнай фірмай. Аднойчы запазычанасць кліента ледзьве не вымусіла фірму зачыніць, бо складала больш за сто мільёнаў рублёў – абарот арганізацыі за некалькі месяцаў. Грошы спаганялі амаль што год, а кіраўнік фірмы і ўсе супрацоўнікі тым часам трымалі «зубы на паліцы». Як правільна вяртаць фірме грошы – распавядаем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Жытло патаннела і яшчэ патаннее

Звычайна ўзімку і напачатку вясны людзі не вельмі цікавяцца нерухомасцю, рынак абуджаецца бліжэй да лета. Сёлета ж сітуацыя склалася адваротная – адмыслоўцы раяць чакаць лета, каб набыць нерухомасць, бо кошты працягнуць рухацца ўніз.Калі ж вы хочаце прадаць жытло – не цягніце і не задзірайце кошты. Лепш прадаць сёння, бо заўтра столькі ўжо не дадуць. Як набыць кватэру танна, а прадаць – хутка? Глядзіце ў праграме «Свая кішэня».

Як вярнуць пакупку з выгадай

Калі вы хочаце вярнуць няякасны тавар, які набылі са зніжкаю – то вы можаце патрабаваць вярнуць вам поўны кошт тавару. Калі ж прадавец не адказвае на вашыя звароты цягам тыдня – патрабуйце кампенсацыі ў адзін адсотак кошту набытка за кожны дзень пратэрмінавання. Падрабязнасці глядзіце ў праграме «Барані свае».