Гарачы каментар Жыхары Пінску пра няшчасныя выпадкі на «Пінскдрэве»: Працуюць на мяжы магчымасцяў


Працуюць за грашы і псуюць здароўе на шкоднай вытворчасці. Гэтак рэаліі рабочых холдынгу «Пінскдрэў» апісалі ананімныя мужчыны ў масках, якія называюць сябе «Радай рабочых «Піснкдрэва». Адмысловае відэа яны апублікавалі на Youtube.

Невядомыя распавялі, што кіраўніцтва забараніла ўшанаваць хвілінай маўчання загінулых ад выбуху на заводзе ў 2010-м годзе. Спыняць працу забаранілі пад пагрозаю звальнення, распавялі ў відэа. Чальцы так званай »рады рабочых« нагадалі пра перыядычныя выпадкі смерці працаўнікоў «Пінскдрэву», два з іх ужо за гэты год. Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала падаць у суд за паклёп.

Андрэй Асавец, які працаваў на прадпрыемстве і страціў у пажары брата распавядае, што пасля трагедыі не змог працаваць на «Пінскдрэве».

«Мы не атрымалі кампенсацыю за маральную шкоду, якую пацвердзіў Вярхоўны суд. Мы атрымалі толькі 50 %, хоць улады заявілі, што ўсё выплачанае. Мы змагаемся, пішам у пракуратуру, Лукашэнку, што судовыя выканальнікі не могуць выканаць распараджэнне», – кажа мужчына.

Кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук кажа, што неадназначна ставіцца да відэа, якое з’явілася ў інтэрнэце.

«Калі ставіць на мэце змагацца з парушэннямі правоў і тэхнікі бяспекі працы, то павінна быць галоснасць, а не твары ў масках», – кажа Ярашук.

Паводле Ярашука, калі далей на «Пінскдрэве» ёсць праблемы, трэба ствараць прафсаюз і адкрыта пра іх казаць.

«Гэтую структуру ўлада будзе вымушаная слухаць. Нельга спекуляваць на такіх сурʼёзных праблемах», – дадае ён.

Пінчукі ўпэўненыя, што праблемы на прадпрыемстве праз парушэнне тэхнікі бяспекі і вялікі наклад працы.

Больш глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары