Гарачы каментар Журналіст Ігар Віняўскі: Тое, што ў Назарбаева няма пераемніка – трагедыя для Казахстана


 Нязменны прэзідэнт, які шукае выгадаў ад саюзу з Расеяй, а на публіцы з’яўляецца са сваім малодшым сынам.Адказ, хто гэта такі, напрошваецца сам сабою. Але гаворка сёння пойдзе не пра Лукашэнку, а пра прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, які сёння заявіў, што пакуль не знайшоў сабе пераемніка.«У вас няма іншых, а таму трымайцеся за мяне», – заявіў Назарбаеў на пашыраным паседжанні ўраду ў Астане. Пры гэтым казахскі прэзідэнт нібы жартам дадаў, што наступны кіраўнік будзе яшчэ горшы. Закрануў ён і пытанне Еўразійскага эканамічнага саюзу. Са словаў Назарбаева, інтэграцыйныя аб’яданні не мусяць наносіць шкоду эканоміцы рэспублікі. Гаворка пра нацыянальную валюту тэньге, якая, падобна беларускаму рублю, моцна абясцэнілася адносна замежных валютаў. Са жніўня ейная вартасць упала на 63 адсоткі.

«Справа не ў тым, што няма сына, якому няма як перадць уладу, а ў тым, што поле, на якім маглі б з’явіцца альтэрнатыўныя палітыкі выпалена ва ўсіх сэнсах», – кажа журналіст Іван Віняўскі.

«Некалькі гадоў таму Назарбаеў у кулуарах сказаў, што яго вынясуць наперад нагамі. То бок гэта чалавек, які сам уладу не аддасць».

«Назарбаеў вымушаны лавіраваць паміж Кітаем і Расеяй. Ён разумее, што калі ён будзе ісці толькі ў бок Расеі, то яму трэба будзе пакарыцца, таму ў адрозненні ад Лукашэнкі альбо Карымава, яму важна як яго ўспрымаюць у Еўропе. Ён пастаянна працуе на то, каб прывабліваць замежных інвестараў у Казахстан, каб Казахстан не быў залежны толькі ад Кітая і Расеі».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары».ДР, belsat.eu

Каментары