Журналіст: «Думаю, у Данецку нават ганарацца, што маюць тэхніку МАЗ»


Пакуль на ўсходзе Украіны ідуць баявыя дзеянні, беларускія прадпрыемствы прадаюць тэхніку абодвум бакам канфлікту: і ўкраінскай дзяржаве, і баевікам ДНР-ЛНР, якіх падтрымліваюць кадравыя расейскія вайскоўцы. Пра гэта сведчыць чарговае расследаванне, праведзенае журналістамі «Белсату». У адрозненні ад 2014-га года, цяпер гандаль ідзе праз расейскія фірмы-пракладкі, каб беларускія фірмы не трапілі пад санкцыі за парушэнне законаў Украіны. Схемы і асаблівасці паставак высвятлялі Кацярына Андрэева і Яраслаў Сцешык.

Кацярынай Андрэева, адзін з аўтараў расследавання:

«Пастаўляюцца як прадукты харчавання, алкаголь, так і, як мы весветлілі цяпер, тэхніка. Гэта два розныя напрамкі гэтага, так сказаць, экспарту, калі гэта можна назваць экспартам. […] Я думаю, што гаворка пра дзясяткі адзінак тэхнікі, сабраных на базе беларускіх камплектуючых. […] Расказваюць у першую чаргу ў Данецку, таму што для іх гэта здабытак, думаю, яны нават часткова ганарацца, што яны маюць тэхніку МАЗ…» Працяг размовы ў відэа.

Фота: Vitaly V. Kuzmin