Эксперт Жэстачайшая рэформа суботнікаў ад «Гаранта»


 За гады кіравання «Гаранта» суботнік у нашай краіне не проста стаў усенародным, але абагаціўся новым сэнсам.Стройнымі ўдарнымі калонамі працоўныя выходзяць на суботнік. Гэткім чынам грамадзяне зняпраўджваюць плёткі «варожага ГасДэпу» і «загніваючай Гейропы» пра пасіўнасць беларусаў.Яшчэ мінулы прэмʼер-міністр Міхаіл Мясніковіч абвесціў канцэпцыю будучай рэформы суботнікаў. Урад пастанавіў «жэстачайшэ» павялічыць эфектыўнасць працы работнікаў і чыноўнікаў на «дабравольных» пачатках.Агенты «варожага ГасДэпу» ды «загніваючай Гейропы» Даша Зялінская і Крумкач Менскі атрымалі ад заходніх лідараў сакрэтнае заданне «раз і назаўсёды скончыць камуністычную традыцыю рабскага працы».

Каментары