«Жарт моманту»: Паўночнакарэйская мода


Сёння – жартуем на тэму паўночнакарэйскай моды. Можна згадаць паўночнакарэйскую прапагандысцкую стужку пра тое, што ў ЗША ўсе сілкуюцца пацукамі, але ні пра якую моду з гэтай краіны мы не чулі ніколі. Нават, не ведаем, ці жарт гэта?

У сталіцы Паўночнай Карэі цяпер жыве каля 4 млн чалавек. У краіне, увогуле – 24 млн. Вялікі правадыр Кім Ір Сен памёр яшчэ ў 1994 годзе, але ягоны афіцыйны тытул – «вечны прэзідэнт». Краінай кіруе ягоны ўнук – Кім чэн Ын, ягоны тытул – старшыня.

У Паўночнай Карэі ёсць некалькі партыяў і Вярхоўны народны сход. Але яны – проста сымулякры, бо сапраўдных выбараў там няма. У тых выбарах заўжды бяруць удзел 100 % насельніцтва, і 100 % галасуе «за». Хтосьці кажа, што ім проста ўсё падабаецца.

Калі глядзіш на людзей з пхеньянскай вуліцы, складаецца ўражанне вяртання ў далёкія 1960-я. Нібы ніякага развіцця прамысловасці з таго часу не адбылося. Затое часам, на вуліцах дзе можна сустрэць турыстаў, мясцовыя жанчыны танчаць у модных адзеннях, на фоне плакатаў з суворымі вайскоўцамі.

Падрабязнасці – у нашым відэа.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu