Прыват Здароўе беларусаў: усё пра патэнцыю і бясплоддзе


Цяпер нас у Беларусі няма і 10 млн грамадзянаў. Кіраўніцтва краіны хоча, каб нас стала ажно 15 мільёнаў. Але аднымі эканамічнымі заахвочваннямі тут не абысціся. У якім стане генафонд нацыі? «Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Мужчынскае здароўе: без даведкі не падыходзь!».

Госць у студыі – лекар, уролаг-андролаг, Дзмітрый Хілімон.

  • Як рэгулярна мужчыны правяраюць сваё мужчынскае здароўе і як часта трэба?
  • Галоўныя праблемы, з якімі звяртаюцца мужчыны да лекараў? І як іх вырашыць?
  • Як лекуецца імпатэнцыя і бясплоддзе ў мужчын?
  • Як стаўленне мужчын да свайго здароўя адбіваецца на іх жанчынах? Распавядае геніколаг Дзмітрый Трафімчык.
  • Адкуль бяруцца венерычныя хваробы і хто найчасцей бывае іх носьбітам?
  • Чаму беларускія мужчыны баяцца лекараў?
  • Як жанчыне ўгаварыць, якія аргументы прывесці, каб мужчына пайшоў да лекара?
  • Якія бонусы жыццю і здароўе дае рэгулярны медычны клопат?
  • Што дапаможа стаць бацькам здаровых дзяцей у сталым узросце?
  • Як спорт можа нашкодзіць мужчынскаму здароўю? Распавядае трэнер і музыка Павел Аракелян.

А як з мужчынскім здароўем у вас ці ў вашых спадарожнікаў жыцця? Што на шкоду і што на карысць? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары