Гарачы каментар «Застаецца рабіць як у Курапатах». Берасцейцы – пра новы завод


У Тэльмінскім доме культуры (гэта ў Берасцейскім раёне) адбылася сустрэча грамадзянаў з чыноўнікамі і кіраўніцтвам будучага акумулятарнага заводу, які збіраюцца пабудаваць літаральна пад бокам жыхароў абласнога цэнтру і навакольных вёсак.

Зала ДК, у якую набілася паўтысячы чалавек, усіх ахвотных змясціць, аднак не здолела.

«Мы бачылі як нараджаецца грамадзянская супольнасць, як людзі адстойваюць свае інтарэсы, – кажа Пятрухін. – Берасцейцы вельмі добра падрыхтаваліся да сустрэчы, чаго не чакалі чыноўнікі».

Але атрымаць зразумелыя адказы на свае пытанні адносна бяспекі будучага прадпрыемства людзі не здолелі.

«Чыноўнікаў раней ужо выкрывалі ў хлусні – таму людзі разумеюць, што адбываецца. Яны не вераць, што завод будзе бяспечны, і вельмі заклапочаныя сваім лёсам і лёсам сваіх дзяцей», – кажа Пятрухін.

Блогер кажа, што чыноўнікі склалі ўражанне некампетэнтных людзей.

«Незразумела, хто руліць нашым караблём», – кажа Пятрухін.

«Адзін з маладых людзей запытаўся ў намесніка райвыканкаму, што ім рабіць, каб завод адсюль з’ехаў, а чыноўнік сказаў, што гэта не ў ягонай кампетэнцыі. Тады той хлопец сказаў, што ім нічога не застаецца рабіць, як дзеяць як у Курапатах».

У выніку прадстаўнікі ўладаў і забудоўнікі папросту збеглі ад людзей – пад крыкі «Ганьба!» і цюгаканне.

Поўную размову Валера Руселіка з Сяргеям Пятрухіным глядзіце ў «Гарачым каментары», а ў відэа ніжэй – зварот жыхара Берасця супраць пабудовы заводу

Каментары