Заробак – меншы за пражыткавы мінімум


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSEpMM2t0eEt3LVklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Як выжыць, калі заробак – меншы за пражыткавы мінімум

Сярэдні заробак у Беларусі сёння – 732 рублі, а пражыткавы мінімум для пенсіянераў – 134. Спадарыня Ала не атрымоўвае і гэтага – яе сацыяльная пенсія праз узрост складае каля 80 рублёў. Каб выжыць, у цёплыя часы жанчына жыве ў аварыйным доме ў вёсцы, вядзе там натуральную гаспадарку, робіць запасы на зіму.

Як выжыць на мінімальныя выплаты ад дзяржавы і ці можна дамагчыся павялічання тых выплатаў – глядзіце ў рубрыцы «Свая кішэня».

Чалавек і ЖЭС – спрадвечнае супрацьстаянне

Зламаныя дзверы, брудныя лесвіцы ды двор, тараканы – у гэткіх умовах вымушаныя існаваць жыхары шматпавярховіку на вуліцы Мендзялеева ў Менску. Дом належыць кааператыву, але яго абслугоўваннем павінны займацца ЖЭС. Апошні перадаў абавязкі субпадраднікам і знік з гарызонту жыхароў.

Калі ў вашым доме цёмна і брудна, у кватэры халодна, а сумы ў жыроўках незразумела высокія – самы час узгадаць пра свае правы. Калі не атрымоўваецца дамагчыся нармальных паслугаў – можна адмовіцца ад платы за іх. Як гэта зрабіць – распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Як распачаць прыбытковы стартап

Паводле статыстыкі, прыкладна палова стартапаў жыве не больш за чатыры гады. Трыццаць адсоткаў паміраюць праз хваробу росту, не вытрымаўшы звышхуткага пашырэння. Яшчэ частка – праз праблемы бухгалтарскага ўліку, разлічвання коштаў на паслугі ды ненаўмыснае ўхіленне ад падаткаў.

Але ёсць стартапы, якія не проста не паміраюць, але і прыносяць каласальныя прыбыткі. Напрыклад, беларуская кампанія Viber, якую набылі японцы. Эксперты сцвярджаюць, што сума ўгоды была каля дзевяцісот мільёнаў долараў. Чым патэнцыйна прыбытковы стартап адрозніваецца ад тых, што хутка збанкрутуюць – разбіралася Ганна Нежавец у рубрыцы «Сакрэт фірмы».