Залатыя Глобусы. Піяр вакол шоу


Учора ў Галівудзе раздалі першыя значныя кінапрызы 2017-га.

Залатыя глобусы. Натуральна, што цягам мінулага году, я рыхтаваў сюжэты, прысвечаныя шэрагу фільмаў-намінантаў. Неўзабаве падрыхтую яшчэ! Але зараз мы ўбачым іншае – якім чынам падтрымліваюць папулярнасць зорак з тых фільмаў?

Нашая сённяшняя гаворка пра піяр. Бачым акторку Нэталі Портмэн. Яна цяжарная на другое дзіця ад ейнага мужыка – французскага харэографа Бэнджаміна Мільпʼе. Сюды, на ўзнагароды Гуадын – а гэта кітайская версія цырымоніі «Peoplesʼs Choice» – «Выбар народа», яна прыйшла за прызам нявызначанага зместу з назвай «Актрыса – глабальная ікона».

«Гэта велізарнае кітайскае шoў, якое адбываецца тут, у Лас Анжэласе», – кажа Нэталі Портмэн, – вельмі прыемна, што цябе ведаюць у Кітаі і, нават, лічаць найлепшай акторкай на планеце».

Здавалася б, што гэты прыз «Глабальная Ікона» абсалютна неабавязковы для Нэталі, тым не менш, ейная роля ў якасці Жаклін Кэнэдзі Анасіс у фільме з назваю «Джэкі» намінуецца на прызы «Залатыя глобусы і прызы Акторскай гільдыі».

Такім чынам, дадатковы піяр стварае моцнае агульнае ўражанне. Дарэчы, у беларускім пракаце фільм пра жонку забітага прэзідэнта Кенэдзі мы ўбачым напрыканцы зімы.

Наступны наш узор – гэта актор Раян Рэйнальдс. 2016 год зрабіўся для яго сапраўдным карʼерным пікам. Раней ён здымаўся ў высока-бюджэтных фільмах, якія не былі паспяховымі.

Цяперашні ж «Дэдпул» пераўзышoў чаканні. Рэдкі выпадак, калі экранізацыю коміксаў намінуюць на шэраг галоўных прызоў, у тым ліку на «Залатых глобусах». Касавыя поспехі былі аглушальныя. Закладку зоркі з імем актора ў Галівудскія бульвары можна лічыць найвышэйшым гонарам ці піяр акцыяй буйнога плану.

«Пакуль не зразумеў сэнсу гэтай цырымоніі, але мне прыемна пагуляць тут з жонкаю і дзецьмі, таксама прыемна, што «Дэдпул» атрымаў прызнанне. Зараз рыхтуемся да здымкаў наступнай серыі ягоных прыгодаў», – адзначае актор.

На нашую думку, Раян Рэйнальдc заслугоўвае «Залатога глобуса» за сваю ролю ў коміксе «Дэдпул».

І непасрэдна пра «Залатыя глобусы». Ужо можна даведацца пра спісы прызёраў з сеціва, мы ж звернем увагу на піяр вакол гэтай цырымоніі.

Камедыянт Джымі Фэлан сёлета працуе вядоўцам «Глобусаў», ён распавядае пра галівудскі гламур, аб тым, як яму ўсё гэта цікава, і не забываецца папіярыць дачок Сільвэстра Сталoўна – траіх сястрыц, якіх абралі сёлета на ролю «міс Голдэн Глoўб». Магчыма, каб падкрэсліць іхную маладосць і прыгажосць.

Асаблівай увагай карыстаецца святочнае меню. Сёлета зоркі «Залатых глобусаў» сілкуюцца стравамі італьянскай кухні.

«Кожны шэф, – кажа кухар з гатэлю «Бэвэрлі Гілтан», дзе традыцыйна раздаюць «Залатыя глобусы», – лічыць за шчасце рыхтаваць меню для зорак кіно».

І адразу мы бачым тыя стравы. Салаты, дэсерты, шампанскае… Усе гэтыя ды іншыя падрабязнасці суправаджалі цырымонію, якая адбылася ў Лос-Анджэлесе сёння ўначы.