Закрыты паказ


«Тут ёсць пэўны зрэз таго, які паказвае, можа, і найлепшыя, і не найлепшыя якасці таго, што адбываецца ў культурнай, тэатральнай прасторы краіны, гэта такі маленькі спектр таго, што паўсюль адбываецца».

Удзел у «Закрытым паказе» ўзялі пяць эксперыментальных тэатраў, ніводнай з пастановак гледачы не бачылі раней.Права голасу мелі не толькі сябры журы, але і ўласна гледачы: пасля кожнай пастаноўкі любы ахвотны мог выказаць меркаванне або задаць пытанне акторам. Пераможцу таксама абіралі разам – першае месца без сумневаў аддалі спектаклю «Тэсла», прысвечанага, паводле рэжысёркі Марыны Раевай (эксперыментальны тэатр «Т(E)=ART») тым, хто не здаецца:

«Вось цяпер тая эпоха, калі мусіць нешта памяняцца глабальна, і хацелася б нагадаць гледачам, што яны не проста гледачы, а творцы, дзеячы, і частка творцы перадаецца ім, гэта вялікая адказнасць – нарадзіць генія, нарадзіць наступнага правадыра пакаленняў».

На думку арганізатараў, сёння здзівіць гледача даволі складана, таму інтэрактыўныя ды эксперыментальныя тэатры ўзнікаюць з такою хуткасцю – і паступова выходзяць на еўрапейскі ўзровень. У планах арт-цэнтру «Крок» – зрабіць «Закрыты паказ» штогадоваю імпрэзаю.Іншыя тэмы:

  • Свята тэатру – у Менску і Гомлі
  • «Анатомія спакушэння–2: я – пікапер» ад Дзмітрыя Смірнова.
  • Джардана Бруна і «Gods Tower»: «Нам патрэбная свабода!».

Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык