Захад не пойдзе на супрацу з Расеяй у барацьбе з тэрарызмам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGM3RfZHhFakdQcTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кааліцыі Захаду і Расеі ў барацьбе з тэрарызмам не будзе. Прынамсі пакуль. Сустрэча ў Маскве прэзідэнтаў Расеі і Францыі не прынесла пажаданых эфектаў. Крызіс вакол сірыйскага пытання абвастрыў збіты ў аўторак Турцыяй расейскі вайсковыя лятак.Пагроза з боку гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» відавочная. Аднак эфектыўны спосаб барацьбы ўсцяж не знойдзены. Як і далёка пакуль да міжнароднага адзінства па гэтым пытанні. Надзея на новыя перспектывы, якую давала сустрэча ў Маскве вядучых гульцоў у развязанні сірыйскага крызісу прэзідэнтаў Расеі і Францыі не спраўдзілася.

УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ:«Мы лічым, што лепш бы было стварыць адзіную агульную кааліцыю, бо каардынаваць нашую працу ў такіх умовах было б лягчэй і эфектыўней. Аднак калі нашыя партнёры да гэтага не гатовыя, мы са свайго боку гатовыя працаваць і ў іншым фармаце. У такім, які будзе прымальныя для нашых партнёраў».

Катастрофа расейскага пасажырскага самалёту на Сінаем, а таксама апошнія тэракты ў Парыжы маглі паставіць Захад і Расею па адным баку барыкады ў барацьбе з «Ісламскаю дзяржаву» між іншага ў Сірыі. Аднак імаверны кааліцыйны поспех пакуль перакрэсліла збіццё Турцыяй (хаўрусніка ЗША) расейскага вайсковага летака. Аўторкавы інцыдэнт раз’юшыў Крэмль.

УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ:«Амерыка, якая ачольвае кааліцыю, у якую ўваходзіць Турцыя, ведалі пра час і месца перабывання нашых самалётаў. І менавіта там і ў той час мы атрымалі ўдар. Я пытаюся: навошта мы перадавалі гэтую інфармацыю? Яны не кантралююць што робяць іх саюзнікі ці здаюць яе?»

Не выключана, што цяпер абвастрыцца і галоўная пытанне ва ўрэгуляванні крызісу ў Сірыі – будучыня яе дзейнага кіраўніка Башара аль-Асада. Ва ўзаемных абвінавачаннях Расеі і Турцыі пасля апошняга інцыдэнту гэта праблема ўжо гучыць.

РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН, ПРЭЗІДЭНТ ТУРЦЫІ:«Працэсы барацьбы з «Ісламскай дзяржавай» і пераходнага перыяду ў Сірыі мусяць быць выпрацаваныя разам. Але Расея супрацоўнічае з сірыйскім рэжымам. Яны аказваюць яму ўсе віды падтрымання».

Учора прэзідэнт Турцыі заявіў, што сірыйскі кіраўнік і ягоныя прыхільнікі – гэта крыніца фінансавання «Ісламскай дзяржавы». У адказ Уладзімір Пуцін закінуў Ангары ўдзел у гандлі нафтай з тэрарыстамі. Паводле экспертаў, пытанне «хто тэрарыст, а хто – не» ў новай сітуацыі яшчэ больш паглыбляе палітычны крызіс вакол Сірыі.

СУЛЯЙМАН АЛЬ-АГІЛІ, ПАЛІТОЛАГ, САУДАЎСКАЯ АРАВІЯ:«Міжнародная супольнасць і краіны Блізкага Усходу павінны дасягнуць адзінства што да сапраўднага значэння тэрарызму і экстрэмізму. Трэба пазбягаць выкарыстоўвання панятку »тэрарызм« у палітычных мэтах. Нельга ў імя барацьбы з тэрарызмам імкнуцца да нейкай палітычнай мэты. Толькі так можна дасягнуць поспехаў у каардынацыі супрацы па гэтай праблеме».

Пра тое, што Расея не збіраецца цяпер змяняць пазіцыю, больш чым добра вядома. Пытанне ў тым, хто будзе хаўруснікам Крамля ў рэалізацыі ягоных планаў у Сірыі. Калі не Захад, то, можа, краіны Блізкага Усходу? Пакуль адзіным эфектыўным супрацоўнікам Расеі па сірыйскім канфлікце ў арабскім міры застаецца Іран. Апошні візіт Уладзіміра Пуціна ў Тэгеран (які адбыўся ў панядзелак) сведчыць пра сурёзныя намеры Масквы зрабіць больш шчыльнымі дачыненні з гэтаю краінаю.ЯБ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]