Гарачы каментар Загад падвысіць тарыфы быў загадзя невыканальны


«Прэзідэнт вырашыў «закасіць пад дурня», – кажа ў «Гарачым каментары» Марат Афанасьеў, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання. Эксперт лічыць, што на расчараванне і злосць беларусаў на падвышаныя кошты Лукашэнка адрэагаваў звычайна – пошукам ахвярных казлоў.Інфляцыя, брак грошай у бюджэце і адсутнасць рэсурсаў для закупак энергарэсурсаў – гэта і абваліла фінансавы стан Міністэрства жытлова-камунальнай гаспадаркі.Для таго, каб выратаваць ЖКГ, вырашылі падняць тарыфы. Хаця дагэтуль тарыфы кампенсавалі таксама з бюджэту, то бок забіралі ў людзей.Асноўныя дакументы, якімі кіравалася Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, падрыхтаваў Урад, то бок Кабякоў. Кабякоў нічога не зробіць самастойна, без Адміністрацыі прэзідэнта, то бок Касінца. Менавіта гэтыя дзве асобы запусцілі дакумент, які камунальшчыкі пачалі выконваць.Ужо сёння мноства жыхароў канстатуе, што яны ў студзені заплацілі па 105 – 150 % ад тарыфу, які ім прапануюць да аплаты сёння. Гэтая сітуацыя выводзіць людзей з сябе, бо заробкі падаюць, у людзей няма грошай набываць харчы, таму рэакцыя ў людзей – злосць і нянавісць.Таму кіраўнік краіны вымушаны так рэагаваць – шукаць ахвярных казлоў. А камунальшчыкі выканалі загад, які быў загадзя невыканальны.Поўную версію размовы глядзіце ў відэаматэрыяле.

Тэгі: 
Каментары