Загад Лукашэнкі аб сярэднім заробку ў 500 долараў выканалі толькі 2 раёны ў Беларусі


Эканамічная аглядальніца TUT.by Вольга Анціпенка кажа, што толькі салігорскі і менскі раён выканалі планку сярэдняга заробку ў 500 долараў, якія абяцаў Аляксандр Лукашэнка.

«Стабільна ў раёны з найбольш нізкімі заробкамі трапляюць раёны Віцебскай вобласці, аграрныя раёны, дзе мала вялікіх прадпрыемстваў. Выключэнне – хіба Наваполацк. Астатнія раёны маюць нізкія заробкі. Напрыклад, у самым бедным раёне – Шаркоўшчынскім – няма сярэдняга заробку не тое, што ў 500 долараў – там няма нават 500 рублёў», – распавядае госць «Гарачага каментара» Вольга Анціпенка.

Цалкам размова – ў відэа.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – Viktor Drachev/TASS