Загадкі беларускай гісторыі Задымлёная гісторыя Поразава


Вядомае з XV ст. мястэчка Поразава на Гарадзеншчыне некалькі стагоддзяў ажно да найноўшага часу славілася чорналашчоным, інакш мораным або дымлёным керамічным посудам.

Апошнія майстры паўміралі блізка рубяжа XX і XXI ст., а ў лепшыя часы іх у мястэчку было каля двух сотняў. Сёння звычайнае, на першы погляд мястэчка, адметнае ўнікальным драўляным палацам XIX ст. які, занядбаны, пакінуты людзьмі, блізкі да знішчэння.

Глядзі таксама
Каментары