Размова дня Юрыст-праўдаруб: Лукашэнка працуе чатыры дні на тыдзень – і толькі да абеду


Павел Спірын, юрыст і відэаблогер, якому пагражаюць крымінальнай справай за абразу прэзідэнта ў фільме «Айчым», распавёў пра працоўны расклад Аляксандра Лукашэнкі.

«У яго субота, нядзеля і аўторак – выходныя. Удзень працуе да першай гадзіны, потым ездзіць гуляць у хакей», – па словах Спірына, гэтая інфармацыя ў яго ад супрацоўнікаў унутраных справаў.

Юрыст кажа, што большасць сілавікоў падтрымлівае яго крытыку на адрас кіраўніка краіны.

Падрабязней пра настроі сілавых структураў, гатовасць да турэмнага тэрміну, пра кнігу аб кіраўніку МУС – у праграме «Размова» Святланы Калінкінай з Паўлам Спірыным.

Каментары