Гарачы каментар «Ёсць указанне душыць любую ініцыятыву». Андрэй Бандарэнка пра збіццё падлеткаў у спецвучэльні


Дырэктар спецвучэльні ў Магілёве разам са сваім намеснікам жорстка збілі шасцёх падлеткаў. Здавалася б, павінны былі вучыць дзяцей, рыхтаваць іх да дарослага жыцця. Але да чаго гэткае рыхтаванне, як не да турмы? Прынцыпы дзеяння беларускіх «выхаваўчых» установаў у эфіры «Белсату» каментуе праваабаронца Андрэй Бандарэнка, заснавальнік арганізацыі «Платформа», былы вязень.

На думку спецыяліста, падставу да праяваў садызму ў супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы дае ейная закрытасць.

«Ані пракуратура, ані грамадскасць не маюць магчымасці гэта кантраляваць, – заяўляе Бандарэнка. – У выніку ў асобаў, якія працуюць у такіх установах, адбываецца прафесійная дэфармацыя, а імкненне да жорсткасці разам з беспакаранасцю прыводзяць да здзеклівых сітуацый, з якімі мы сутыкаемся».

Прычынай паўстання такой сістэмы ў Беларусі ёсць сама беларуская ўлада, кажа Андрэй Бандарэнка.

«Любая таталітарная ўлада, у тым ліку беларуская, накіравана на тое, каб душыць любыя праявы волевыяўлення, імкнення да якіх-небудзь свабодаў. Людзі, якія трапляюць у месцы пазбаўлення волі, гэта людзі актыўныя – або ў злачынным асяроддзі, або звязаныя з нейкім бізнесам. Ёсць негалоснае ўказанне душыць любое праявы ініцыятывы. Месцы пазбаўлення волі граюць ролю не папраўчых, а карных установаў, – дадае адмысловец.

Поўную гутарку Валера Руселіка з Андрэем Бандарэнкам глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары