Ярашук: Калі хочуць $ 500 – уключайце друкавальны станок


У сярэднім па краіне ў Паводле дзяржаўных статыстаў заробак беларусаў у снежні 2016-га дасягнуў Br 800 рублёў. Або $ 408. Старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук гэтым лічбам не верыць, але ведае, як іх могуць дасягнуць беларускія ўлады.

Я заўсёжы асцярожна кажу пра тое, што малюе беларуская статыстыка. І мне падаецца, гэта мана: ніякіх 500 долараў сёлета не будзе.

Кабякоў кажа, што трэба выконваць даручэнне прэзідэнта, але нельга зламаць макраэканамічныя працэсы. Пад «зламаць» ён мае на ўвазе ўключэнне станку, які друкуе грошы.

Але калі яны насамрэч хочуць намаляваць беларусам 500 долараў, трэба ўключаць станок на ўсю магутнасць.

Размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Ярашуком глядзіце ў «Гарачым каментары»