Ярашук: беларуская сельская гаспадарка імкліва страчвае сваю канкурэнтаздольнасць


Наступны год мае быць галоўным годам у сельскай гаспадарцы. Такі загад агучыў Лукашэнка падчас наведвання Клецкага раёну. Пры гэтым кіраўнік Беларусі параіў не разлічваць на вялікія грошы і капітальнае падтрыманне.

«Беларуская сельская гаспадарка сення імкліва страчвае сваю канкурэнтаздольнасць. Паказальна, што Лукашэнка сказаў, што грошаў няма і наступны год будзе вызначальным», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар», кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, эксперт у сельскай гаспадарцы Аляксандр Ярашук.

На думку Ярашука, без дзяржаўных датацыяў беларуская сельская гаспадарка не можа быць канкурэнтаздольнай. «Існуе пагроза, што нават Расея заваюе наш уласны рынак», – кажа эксперт.

Глядзіце размову цалкам: