Размова дня Якія краіны аказваюць дапамогу Ісламскай дзяржаве?


Тэрарыстычныя атакі ў Парыжы трэба разглядаць не «як барацьбу паміж рознымі цывілізацыямі, а як цалкам добра спланаваную дыверсійную акцыю Ісламскай дзяржавы супраць Францыі, якая з’яўляецца ўдзельніцай антытэрарыстычнай кааліцыі», лічыць дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў, прадстаўнік татарскай дыяспары ў Беларусі Арсень Сівіцкі.

«Апрача таго, што гэта тэрарыстычная арганізацыя, гэта яшчэ і геапалітычны, дзяржаўны праект», – заўважае палітычны аналітык.

Што сабой уяўляе Ісламская дзяржава, прадстаўнікі якой здзейснілі тэракты ў Парыжы? Якія краіны аказваюць ёй тую або іншую дапамогу? Ці магчымае міжнароднае прызнанне Ісламскай дзяржавы, дзе ў свеце жывуць прыхільнікі ІДзІЛ і ці ваююць на ейным баку грамадзяне нашай краіны? Ці можна змагацца з ісламізмам, не змагаючыся з мусульманамі?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».

Каментары