Прыват з Валярынай Куставай Як знайсці сваю палову, або канструктар кахання


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

У свеце жанчын і мужчын пароўну – выбар на сотні мільёнаў асобаў процілеглага полу. Тады чаму некаторыя мяняюць жонак ці мужоў як пальчаткі, а некаторым не ўдаецца займець хоць бы аднаго ці адну?

Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Знайсці другую палову, або канструктар кахання». Госць студыі – сямейны псіхолаг Раман Кручкоў.

Дзе варта знаёміцца? Што надзейней і камфортней рэальнае ці віртуальнае знаёмства? Якую варта вытрымаць паўзу, каб ствараць новыя сурёзныя адносіны пасля расстання, каб не зрабіць чарговы памылковы выбар? Каму прасцей і хутчэй знайсці сабе новага партнёра – хто кінуў папярэдняга каханка ці каго кінулі? А хто больш пераборлівы ў пошуках другой паловы – мужчыны ці жанчыны? Наколькі важны фактар у пошуку – інтэлект і адукацыя?

Ці сурёзна ўплывае пры выбары партнёра асяродак, родныя? У чым перавага кантактаў у інтэрнэце? На што варта звярнуць увагу пры першых спатканнях? На якія чалавечыя «фільтры» варта абавязкова правяраць патэнцыйнага партнёра? І ў якім разе казаць «адразуНе»?! Наколькі важная знешнасць? Калі аптымальна мець першы секс з партнёрам? Ці можна зразумець, ці пасуе табе партнёр па першым сексе? Ці варта рабіць выснову паводле першага невыбітнага сексу, што гэты партнёр не пасуе?

Раман Кручкоў і Валярына Кустава

Нашы героі – Людміла і Ігар Матусевічы, журналістка і прадусар, якія пазнаёміліся ў сацыяльных дадатках,  з чаго і нарадізілася іх сям’я.

А эксперт выдання – Марына Купрыяшына са шлюбнай агенцыі «Двое».

Што абярэ наш госць: Дзеці ці каханне? Жонка, якая добра гатуе ці якая шмат зарабляе? Кансультаваць па сямейных праблемах мужчыну ці жанчыну? Адзінота ці адносіны без эмоцыяў? Рамантычнае каханне ці круты секс? У сумны вечар – серыял пра каханне ці пікап? Чыя ацэнка каханай важнейшая – бацькоў ці сяброў?
Жадаем нашым гледачам і глядачкам знайсці сабе другую палову! Дарэчы, глядачкам параіла б звярнуць увагу на Рамана. Ага, шлюбнае ТБ-агенцтва «У Валярыны» рэкамендуе;) Дзяліцеся на Фэйсбуку «Прывата» з іншымі тым, як вы шукалі сваю другую палову? Або як шукаеце цяпер? Можа, ваш досвед камусьці прыдасца, а нехта штосьці падкажа вам. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары