Даты праўды Як з беларусаў рабілі расейцаў: рэформа правапісу


Ключавым момантам барацьбы з гэтак званым беларускім нацыяналізмам стала моўная рэформа.

26 жніўня 1933 году была прынятая сумнавядомая пастанова Савету Народных Камісараў БССР у моўным пытанні – «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», паводле якой беларуская мова павінна была быць як мага больш набліжанай да расейскай.

Рэформа скажала ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай мовы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладання на іх правілаў расейскай мовы. Са слоўнікаў выдалялі беларускія словы, механічна замянялі іх расейскімі, уводзіліся правілы напісання, якія былі цалкам узятыя з расейскай мовы.

Рэформа насіла палітычны характар, яна стала яшчэ адной вяхой выцяснення роднай мовы з шырокага грамадскага ўжытку. Большасць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшальніцтва чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя – расстраляныя ці сасланыя ў сталінскія лагеры.

Русіфікацыйная рэформа не была прынятая ў Заходняй Беларусі, а таксама ў беларускіх цэнтрах за мяжой, якія працягвалі карыстацца класічным правапісам Тарашкевіча. Менавіта гэта прывяло да з’яўлення дзвюх сістэмаў правапісу: «наркамаўкі» і «тарашкевіцы».

Праграму «Даты праўды» глядзіце кожны чацвер а 19:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары