Асабісты капітал Як скарыстацца зніжкамі на транспарт?


Махлярствы на рынку будаўніцтва

«…Нам говорили: зачем вы связались с мошенниками? Это ваши проблемы». Юлія сплаціла больш паловы кошту кватэры ў новым комплексе Лазурыт у Менску (а метр, між тым, каштаваў больш за $ 2 тыс.). А кампанія-забудоўнік «Вармані» спачатку спыніла сваю дзейнасць, а пасля ўвогуле знікла. Цяпер дом будуе УКБ Менгарвыканкаму, а дольнікам прапаноўваюць падпісаць новую дамову: без тэрмінаў здачы дому ды без аніякіх эскізаў ці рэндараў будучага жытла.Кажуць, што рынак нерухомасці запаволіўся, беларусы амаль не прадаюць і не пакупаюць жытла. Але махляры ўсе роўна знаходзяць сваіх ахвяраў. І не самотных бабулек, а маладых ды дасведчаных людзей.

Бізнэс на мастацтве

«Каб трымаць галерэю, трэба быць апантаным», – кажа дырэктарка галерэі «Дом карцін»Святлана Бортнік. У Беларусі менш за ўсё грошай з дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваюць на экалогію і культуру. У гэткіх умовах мастакі ледзьве выжываюць, а галерэйны бізнес наважваюцца распачынаць толькі самыя адчайныя.Кіраўніцы галерэяў Святлана Бортнік і Вольга Кліп ды мастак Руслан Вашкевіч разважаюць аб тым, ці можна сёння зарабіць на мастацтве і калі на Беларусі з’явяцца людзі з добрым густам.

Танныя падарожжы па гарадах і краінах

Аляксандр мае ровар і аўта. Агулам за год хлопец праязджае каля 15 тыс. км і толькі траціну – аўтамабілем. У Беларусі такая зіма, што роварам можна карыстацца ўвесь год – а значыць, эканоміць некалькі мільёнаў штомесяц.Як танней дабрацца да працы, да бабулі ў вёску ды на вакацыі ў Барселону – аналізуем у чарговым выпуску праграмы «Асабісты капітал».

Каментары