Як людзей надурылі з аплатай кватэраў чэкамі «Жытло»


Людзі заплацілі за кватэры чэкамі «Жытло». Праз 25 год аказалася, што іх надурылі.

У 1992-м годзе жыхарам вёскі Круцілавічы (Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласці) калгас прапанаваў набыць нерухомасць за зніжаны кошт праз чэкі «Жытло». Праўда, чэкаў жыхары вёскі гэтак і не пабачылі, бо імі, быццам, аплацілі кватэры. І праз 25 гадоў вяскоўцы высвятляюць, што іхныя кватэры атрыманыя не па законе.

Як спраўдзіць, ці вы сапраўды з’яўляецеся ўласнікам нерухомасці, ды якія шанцы абараніць свае правы праз 25 год з моманту парушэння? Глядзіце сюжэт праграмы «Асабісты капітал».