Як лягчэй атрымліваць «дзясяткі» па белліт?


Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава распавяла пра мультымедыйныя праекты, якія прыдадуцца для школьнага і хатняга навучання дзяцей і падлеткаў.

Гэта – дыскі з жывымі галасамі беларускіх паэтаў, у тым ліку ўжо класікаў-нябожчыкаў, зборнікі навагодніх песень і запісаных голасам вершаў са школьнай праграмы. Дзеці, якія слухаюць гэтыя дыскі, лягчэй запамінаюць вершы і атрымліваюць «дзясяткі» па беларускай літаратуры. Дый вучыць асабліва не трэба, калі такі дыск круціць у машыне падчас дарогі кудысьці з дзецьмі, кажа Грыневіч-Матафонава.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».