Размова дня Як лабісты схадзілі да Лукашэнкі: «Глядзіш за плот – ёсць лес, а па дакументах – няма!»


«У краінах, дзе рэальна перамагаюць карупцыю і ў якіх нам трэба вучыцца, робяць акцэнт на папярэджанне і грамадзянскі кантроль. У Беларусі ж – на праверкі сілавікоў», – так кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін пракаментаваў удзел нашай краіны ў нядаўняй канферэнцыі дзяржаваў – удзельніц Канвенцыі ААН супраць карупцыі.

«Ды і дзе гарантыя, што хабар, атрыманы на тэндары, далей не пойдзе пракурору, следчаму, а супрацоўнік Дзяржкантролю, які прыйдзе з праверкай, праз той самы хабар не заплюшчыць вочы на парушэнні?», – адзначае эксперт.

Паводле яго, «пакуль уся інфармацыя аб дзяржзакупках, праверках і даходах чыноўнікаў закрытая, мы не можам казаць пра сур’ёзнасць барацьбы з карупцыяй».

Яшчэ адна праблема ў тым, што вышэйшыя чыноўнікі пачуваюцца як кіраўнікі калгасаў: распараджаюцца дзяржаўным багаццем (прадпрыемствамі, будынкамі, землямі) як сваймі, нібы прыватызаванымі, кажа Кавалкін. Суадносіны ж з лабістамі ад інвестараў, якія прыходзяць да таго самага прэзідэнта, таксама непразрыстыя і непадсправаздачныя:

«У выніку маем скандалы. Напрыклад, аддалі Катару лясны масіў, а мясцовыя жыхары не могуць на могілкі схадзіць, бо ён агароджаны плотам. І гэты лясны масіў па аднаасобным рашэнні чыноўнікаў перастаў быў лесам. Глядзіш за плот – ёсць лес, а па дакументах – няма!»

Падрабязней пра гэты выпадак у Лагойскім раёне, пра тое, чаму чыноўнікі баяцца сваіх суседзяў, пра тыповыя карупцыйныя схемы падчас дзяржзакупак – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Уладзімірам Кавалкіным.

Каментары