Прыват Як хутка з філолага стаць айцішнікам


Калісьці модным было навучацца на эканамістаў, сёння шмат хто падаецца ў праграмісты. Прычым часта чуем, што стаць высока аплочваемым працаўніком у IT-сферы можа ледзь не ўсялякі ахвотны і за дастаткова кароткі тэрмін. Верыць ці праверыць? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Ці не пайсці ў IT?».

Госця ў студыі – філолаг, якая зрабілася айцішніцай і цяпер навучае іншых, заснавальніца IT-школы «MYFREEDOM» Алена Дзінман.

Таксама ў выданні:

  • Ці шмат беларусаў перавучваюцца на ІТ-шнікаў паспяхова?
  • Якія існуюць узроставыя абмежаванні ў ІТ?
  • Як не нарвацца на камерцыю, а трапіць сапраўды да прафесіяналаў?
  • Рэпартаж пра дзяцей у ІТ з праекту MAKE BELIEVE. Дзеці-падлеткі арганізавалі сайт дапамогі дзецям з дзетдамоў абраць прафесію і падрыхтавацца да яе.
  • ІТ-бізнес у сацыяльных праектах: навошта і дзеля каго?
  • Пра новыя прыкладанні, створаныя беларусамі.

А, як на вашую думку, мода на ІТ-кар’еру – гэта надоўга? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары