Як да сваякоў Жызнеўскага ставяцца ў Гомлі?


Міхась Жызнеўскі. Герой ва Украіне, чужы ў Беларусі?

Прайшло больш за два гады, як на кіеўскім Майдане трагічна загінуў беларус Міхась Жызнеўскі. Ва Украіне хлопца лічаць нацыянальным героем. Але што ж ягоны родны Гомель? Як жывецца сваякам героя і як складваюцца іхныя стасункі з гомельцамі?

Даяр – рэдкая прафесія для мужчыны

Цяжкая фізічная праца пры нізкіх тэмпературах, высокім узроўні шуму і ў дрэнна ацепленых кароўніках. З рэдкаю для мужчыны прафесіяй нас пазнаёміў Аляксандр Рэут, даяр з калгасу імя Кірава.

Віталь Валошын – рамеснік і блюзмен у адным

Віталь Валошын пачаў прафесійна займацца музыкаю, цяпер ён грае на губным гармоніку ў музычным калектыве «Big Daddy Blues». Аднак асноўны прыбытак прыносіць яму рамесніцтва – цяжкая праца, якую ён лічыць творчасцю, гэтак жа, як і музыку.

Складанасці дарослага жыцця беларускіх сіротаў

Наталля Міхеева 20 гадоў адпрацавала выхавальніцаю ў Гомельскай школе-інтэрнаце. Установу ў 2010 годзе зачынілі, аднак гадаванцы дагэтуль маюць патрэбу ў падтрыманні, таму з усімі сваймі праблемамі звяртаюцца да спадарыні Наталлі. Фармальна ў краіне існуе постінтэрнатнае суправаджэнне дзяцей-сіротаў, але рэальнай дапамогі, апроч бясплатнага сацыяльнага жылля, няма. У такой сітуацыі былым выхаванцам інтэрнатаў застаецца спадзявацца на дапамогу неабыякавых людзей.