Як беларускія спецслужбы вярбуюць людзей


Беларускія спецыяльныя службы не пакідаюць спробаў вербаваць актывістаў. Імя маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага за дзень абляцела амаль усю медыйную прастору нашае краіны.

Маладзён прыкаваў сябе да цяжкавіка пры абароне Курапатаў. Эфект выбуху бомбы выклікала ягонае публічнае прызнанне пра тое, што пад ціскам спецслужбаў ён падпісаў паперу пра супрацу з імі. Тады ж Сяргей зразумеў, што яго не пакінуць у спакоі, ды намерыўся пакінуць краіну.

Грамадскія актывісты кажуць, што ў вербаванні выкарыстоўваюць любыя метады – і бізун, і пернік. Працаўнікі КДБ не хаваюць пры гэтым, што могуць ствараць праблемы на працы або ў месцы навучання ды нават абнародаваць звесткі з асабістага жыцця чалавека.

Вербаванне спецыяльнымі службамі – не самая прыемная, але цалкам верагодная падзея, што можа адбыцца ў жыцці звычайнага чалавека. У нашай пастаяннай рубрыцы «Ведай свае правы!» – парады праваабаронцы пра тое, як сябе паводзіць у гэткіх выпадках і як не трапіць у пастку.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

  • Парады праваабаронцы пра тое, як засцерагчыся ад вербавання.
  • Апытанне: супраца са спецслужбамі – гэта ганіба ці гонар?
  • Паміж вар’ятняю і зносам… Ліхія прыгоды 94-гадовай гарадзенкі.
  • Мянчук збірае подпісы за бяспечныя пешаходныя пераходы на трасе М4

Праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.