Як беларускія «партызаны» пераблыталі святых і назвалі вёску ў гонар траншэі


Куды звяртацца, калі вы заўважылі памылку на шыльдзе, распавядае праграма «Маю права».

У вёсцы Лынтупы касцёл св. Апостала Андрэя на шыльдзе пераназвалі ў касцёл св. Андрэя Баболі, а вёску Трапшавічы – у Траншэвічы. Пра памылкі «Белсату» распавялі краязнаўцы Алесь Гарбуль і Міхаіл Гіль.

Каб пісаць назвы правільна, кансультантка Дзяржаўнага камітэту маёмасці Ірына Бародзіч раіць зазіраць на інтэрнэт-старонку Нацыянальнага кадастравага агенцтва nca.by або Белгеадэзіі belgeodesy.by/map.

Калі ж вы заўважылі памылку на шыльдзе, варта пісьмова звярнуцца ў адміністрацыю населенага пункту ды спаслацца на крыніцу правільнай назвы (напрыклад, афіцыйна выдадзены даведнік населеных пунктаў), падказвае намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Таксама ў выданні: Мінакі разважаюць пра дэсаветызацыю назваў вуліцаў. Пасля ўмяшання журналістаў «Белсату» справы жыхаркі Малюшычаў пайшлі на лад. Актывісты намагаюцца адмяніць дзейнасць дэкрэту, што дазваляе забіраць дзяцей у бацькоў.