Як Беларусь спакушае Літву і Польшчу


Ці Менск убівае клін паміж Варшавай і Вільняй? Чаму Беларусі ўсё цяжэй сплочваць доўг? Каму выгадны Малы памежны рух? Чаму Беларусь спакойна рэагуе на ўзмацненне НАТО? Як выглядаюць міражы лібералізацыі ва Узбекістане. Самае важнае для беларусаў на гэтым тыдні – «ПраСвет» з Сяргеем Пелясой.

Беларусь – Польшча. Ці толькі эканоміка?

Менск запрапанаваў Варшаве паўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, купляць электрычнасць у Астраўцы і адкрыў бязвізавы рух з Еўразвязу ў Горадню. Ці палякі ўжо давяраюць беларусам ці яшчэ не? Да чаго могуць прывесці рэформы? Пры якіх умовах можа адбыцца беларускі эканамічны цуд? Хто з палякаў ужо будуе прадпрыемствы ў Беларусі?

Беларусі ўсё цяжэй сплочваць вонкавы доўг

Патэнцыял беларускай эканомікі адмоўны. Што рабіць? Госць у студыі – Алесь Аляхновіч, эканаміст, віцэ-прэзідэнт даследчага цэнтру «CASE Belarus».

Ці новы літоўскі ўрад зменіць падыход да Астраўца?

Падзяліць скуру яшчэ незабітага мядзведзя. Гэта прапаноўвае сваім заходнім суседзям Менск. Літва і Польшча перад цяжкім выбарам. Ці купляць электрычнасць з беларускай АЭС?

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Як НАТО ўзмацняецца каля нашых межаў

Дзе і калі зʼявяцца міжнародныя натаўскія батальёны? Якія краіны ў іх будуць удзельнічаць?

Ці Беларусь з Расеяй убіваюць клін паміж Польшчай ды Літвой?

Хто размяшчае большыя сілы каля беларускіх межаў – НАТО ці Расея? Госць у студыі – Ганна Дынэр, палітолаг, кіраўнік Усходніх праектаў Польскага інстытуту міжнародных справаў.

Міражы лібералізацыі ва Узбекістане

Апальныя чыноўнікі вяртаюцца на свае пасады, на выбары прыязджае вялікая місія назіральнікаў Арганізацыі па Бяспецы і супрацы ў Еўропе, у эканоміцы – змякчэнне курсу. Узбекістан спяшаецца стварыць ілюзію лібералізацыі.