«Я сеў за камп'ютар і выбраў песні, якіх мы раней не выконвалі»: «Rolling Stones» выпусцілі новы альбом


«Rolling Stones» выпусцілі новы альбом – першы за 11 гадоў. На кружэлкцы «Blue & Lonesome» – 12 кавэр-версіяў на гіты блюзавых выканаўцаў. І гэта першы з 25-ці альбомаў «ролінгаў», што цалкам паўстаў з кавэраў.

«Я сеў за кампʼютар, адкрыў сваю калекцыю блюзу і выбраў песні, якіх мы ніколі раней не выконвалі, – гэта першы крытэр. Таксама я выбіраў песні ў розных тэмпах і розных выканаўцаў», – сказаў Мік Джэгер.

Альбом запісалі за рэкордныя тры дні, пры гэтым музычныя крытыкі адзначаюць, што гэта найлепшая кружэлка легендарнага гурта за апошнія дзве дэкады.

Марына Вашкевіч