Я нарадзіла тут, або Цяжарнасць – не ў цяжАр?




Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

У знакамітай песні з «Народнага альбому» гучыць: «Я нарадзіўся тут». Так і беларускія жанчыны могуць заспяваць: «Я нарадзіла тут». І працягнуць гэтаксама, як у песні: «Дзе нараджаць было небяспечна». Як зрабіць так, каб было інакш? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй праграмы – «Я нарадзіла тут, або Цяжарнасць – не ў цяжАр?».

Госця студыі – Вераніка Заўялава, ініцыятарка праекту «Радзіны» і флэшмобу #янарадзілатут.

Дзе нараджаць лепей: у беларускай радзільні, за мяжой, удома? Якія рызыкі чакаюць беларусак падчас родаў? Чаму ў нас гэтак не любяць радзільняў? Як зрабіць працэс родаў больш камфортным і натуральным? Чаму ў шпіталях часта жанчыны адчуваюць празмерны стрэс і маральны гвалт? Як гэтага пазбегнуць?

Таксама даведаемся, як беларускі нараджаюць у хатніх умовах. Наша гераіня Любоў Ісачанка, маці трох дзяцей, раскажа, як вырашылася на хатнія роды і чаму. А эксперт выдання – доктар-рэаніматолаг Зміцер Салошкін распавядзе пра асаблівасці родаў у розных умовах.

Што абярэ наша госця: Жыццё без дзяцей ці вельмі пакутлівыя роды? Каб быў выбар: роды ў 20 ці 30? Расповед пра праблему, траўму – псіхолагу ці мужу? Дзе лекары больш далікатныя – у паліклінічных гінекалогіях ці радзільнях? Нараджаць з доўлай ці акушэркай? Роды за мяжой ці ў платнай палаце ў Менску? Чые парады цяжарным самыя карысныя – сябровак ці з кніжак?

А дзе будзеце нараджаць Вы? Пішыце нам, а што вы думаеце пра роды ў Беларусі. Які выбар зрабілі і чаму? Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.