Творы кампазітараў з Чэхіі, Славаччыны, Польшчы ды Вугоршчыны – у адным выступе. Польскі гурт «Hashtag Ensemble» зладзіў канцэрт вышэградскай песні на сцэне беларускай філармоніі.
Выканаўцы захавалі мелодыку, стыль і танальнасць музыкі Бэлы Бартак, Яна Леваслава Бэлы, Мечыслава Карловіча і Антаніна Дворжака, але выканалі яе на сучасны манер – апроч класічнай музычнай адукацыі, яны маюць досвед і ў іншых кірунках – ад джазу да гэві-мэталу.
«Кожны раз – гэты іншы канцэрт, заснаваны на тых самых тэмах і якасцях, але кожным разам – гэта гучыць па-рознаму», – распавядаюць Марта Гжывач і Анна Карповіч з гурта «Hashtag Ensemble».
Выканаць і запісаць «Вышэградскія песні» гурту прапанавалі Славацкі ды Вугорскі інстытуты ў Варшаве з нагоды старшынства Польшчы ў Вышэградскай групе. Выступ у Беларусі адбыўся пры падтрыманні Інстытуту польскага ў Менску, дырэктар якога, Матэўш Адамскі, які таксама наведаў канцэрт, адзначае еднасць Вышэградскай групы.
«Нашыя краіны аб’ядналі супольныя каштоўнасці ды супольныя інтарэсы, якія вынікаюць з гістарычнага досведу і геаграфічнага размяшчэння», – заўважыў Матэўш Адамскі.
Вышэградскую групу Польша ўзначаліла сёлета ў ліпені.
ІНШЫЯ ТЭМЫ:
Інквізітар з «Dragon Age: Inquisition» ды шарнірныя лялькі – у Менску.
Беларусаў Літвы ўсё болей, у жыцці ды на фэстах.
«Бан-Жвірба» адзначыў 17-годдзе!
Каханне ці спакой ды стабільнасць? Тэатральная прэм’ера ў Гомлі.
Юлія Лабанава, Вольга Гардзейчык, «Белсат»