Вясёлы гід па беларускай рэчаіснасці: «Гэта Беларусь, дзетка!»


МАРЫЯ ЧАРАКОВА, АЎТАРКА КНІГІ:«Некаторыя рэчы, якія мы паказваем (напрыклад, грамадскія прыбіральні з дзіркай у падлозе), могуць скласці дрэннае ўражанне пра Беларусь. Але ў той жа час гэта смешна, бо дзе яшчэ ты знойдзеш такую прыбіральню? Я думаю, праз гумар можна паказаць беларускае жыццё пазітыўна ў тым ліку і для саміх беларусаў, бо яны насамрэч любяць смяяцца з сябе».

Погляд звонку на сябе саміх незвычайны, тут няма ані згадкі пра палітыку.

МАРТА ЧАРНОВА, МАСТАЧКА:«Пра палітыку мы, напэўна, пакінем іншым людзям гаварыць. Мы больш спецыялізуемся на гумары».

Гераіні коміксу ўжо з’явіліся на торбачках, ланчбоксах і календарах. А кнігу на дзвюх мовах – па-беларуску і па-ангельску – раскупляюць з шалёнаю хуткасцю ў падарункі замежным сябрам, каб дакладна дадаць Беларусь на іхныя ўяўныя мапы.Іншыя тэмы: Канцэрт «Крамбамбулі» ў Вільні слухалі дзве з паловаю тысячы асобаў. Дваццаць другі фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень» закончыўся ў Бельску Падляскім.Аляксандра Дорская, Ганна Русінава, Ірына Дарафейчук, «Белсат»