Вяскоўцы Вясковец прыбіў на двары 110 тыс. коркаў


Праграма «Вяскоўцы» адкрывае свету новых каларытных людзей з невялічкіх беларускіх селішчаў. Гэтым разам вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч гасцяваў у вёсцы Брылькі пад Валожынам у гаспадароў, якія ўпрыгожылі сваю сядзібу, выкарыстаўшы ажно 110 тыс. пластыкавых коркаў.

Вядоўца высвятляў, як з’явілася ідэя ўпрыгожыць коркамі хату ды як пачалося яе ажыццяўленне; што кажуць іншыя вяскоўцы пра арыгінальнае ўпрыгожанне і ці самі не хочуць гэтак жа аздобіць свае сялібы; ці лёгка было сабраць столькі коркаў і ?

Гаспадар дому – спадар Уладзімір – распавёў таксама, што ягоныя продкі паходзяць з Украіны, таму ён вельмі пераймаецца, што на Данбасе дагэтуль трывае вайна. Вясковец зрабіў на сцяне сваёй хаты адмысловы надпіс, звярнуўшыся да ўдзельнікаў канфлікту: «Займайцеся каханнем, а не вайной».

Вядоўца Віктар Шукеловіч не толькі сам прыбіваў коркі да сцен, але і вывучаў новыя словы з Брылькоў, гатаваў мачанку і грыбную поліўку, а таксама рабіў разам з гаспадыняй – спадарыняй Аленай – вясковае печыва ў выглядзе грыбоў, якое раней пяклі на вяселлі.

Не абышлося таксама без пачастункаў і душэўных размоваў, калі героі распавялі пра свае лёсы і падзяліліся найбольш яркімі ўспамінамі з дзяцінства.

Каментары