Жудасны па сваёй жорсткасці выпадак адбыўся ў вёсцы Русакі Стаўбцоўскага раёну.
У загарадным доме ў Русаках Таццяна Лажэвіч разам з мужам гадуе сабакаў.
Аднойчы стораж, які працуе на падворку спадарыні Таццяны, узяў у лес шчанюка пароды хаскі. Дарогаю жывёліна згубілася. 10-месячнага сабачку задушылі вяскоўцы, а карэспандэнтам «Маю права» – патлумачылі, што сабака скраў у іх дзвюх курэй.
Справу пра забойства шчанюка перадалі ў Следчы камітэт. Вінаватым пагражае арышт, абмежаванне волі да аднаго года або пазбаўленне волі на гэткі самы тэрмін.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.