Самыя смачныя малочныя харчы хатняй вытворчасці – толькі ў праграме «Вяскоўцы».
Вясковыя вандроўкі Віктара Шукеловіча прыносяць усё новыя адкрыцці ды неспадзяванкі.
Гэтым разам лёс прывёў вядоўцу да гаспадароў, якія трымаюць 5 кароў ды самі вырабляюць тварог, масла ды сыр. Віктар энергічна ўключыўся ў працу ды ўсімі сіламі спрабаваў дапамагчы новым знаёмым.
Героі праграмы распавялі вядоўцу пра самае галоўнае ў прыгатаванні малочных прадуктаў, пачыталі вершы, падзяліліся сваім захапленнем беларушчынай ды расказалі, чаму лепш працаваць на самога сябе ды не мець начальнікаў.
Гаспадары з Брылькоў падкрэсліваюць, што іх хатнія вырабы маюць шмат аматараў у Беларусі, а іх сыр, да прыкладу, прыйшоўся даспадобы і французам.