Гарачы каментар Вячаслаў Сіўчык: Прадстаўнікі суда – пуцінскія халуі


 

Судовы канвеер Беларусі працягвае выдаваць выракі апазіцыянерам. У сталіцы чарговыя працэсы завяршыліся вялізарнымі штрафамі: Вячаслава Сіўчыка і Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 9 і амаль 11 млн рублёў. У той час як штрафы маюць рэальную форму, абвінаваўчыя паказанні – рассыпаюцца на вачах.Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі судзілі за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Артыкул для апазіцыйнага палітыка ўжо традыцыйны – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года. У сваю чаргу лідара незарэгістраванага ў Беларусі руху салідарнасці «Разам» пакаралі на 60 базавых велічыняў: 30 базавых за брыдкаслоўе і 30 – за ўдзел у несанкцыянавай акцыі 4 кастрычніка – мітынгу супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі.Госць «Гарачага каментара» – Вячаслаў Сіўчык.

Каментары