Вячаслаў Піліпук: Мінус правяранне – палёгка для прадпрымальніка


Прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук з абʼяднання прадпрымальнікаў «Персепктыва» каментуе рашэнне МНС цалкам спыніць праверкі малога і сярэдняга бізнесу.

Любая праверка – гэта цяжар для прадпрымальнікаў, бо любая праверка гэта стрэс. Усе прадпрымальнікі разумелі, што абавязкова нешта знойдуць, бо вельмі складанае заканадаўства ва ўсіх кірунках. Прадпрымальнік намагаецца яго выканаць, але ён не юрыст. Таму ўсе прызвычаіліся да штрафаў пасля праверак. Таму калі ведамства кажа, што не будзе правярання, гэта палёгка.

Людзі сыходзяць з бізнесу – эканамічная сітуацыя і перадусім узмацненне жорсткасці заканадаўства і падаткі. На такое заўсёды рэагуе малы і сярэдні бізнес. «Скарбонкі» няма і далей няма за што існаваць.

  • Другі год запар у Беларусі скарачаецца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Паводле Міністэрства падаткаў і збораў, з пачатку 2015-га года іх колькасць скарацілася на 13 тысячаў.
  • Рэзка змяншаецца і колькасць ахвотных адкрыць свой дробны бізнес. Летась зарэгістраваліся ў якасці ІП менш за 35 тысячаў асобаў. А гэта на 18 % менш, чымся ў 2015-м годзе.

Размову Юрыя Салодкага з Вячаславам Піліпуком глядзіце ў «Гарачым каментары»