Хакеры з «Fancy Bear» узламалі серверы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.
Каманда хакераў «Fancy Bear» займелі доступ да дакументаў ВАДА і апублікавала вынікі іх даследавання. Аказалася, што арганізацыя сістэматычна дазваляла прымаць забароненыя прэпараты тэнісісткам Ўільямз і гімнастцы Сімоўн Байлз.
«Цікава, што, напрыклад, сёстрам Ўільямз на мінулай Алімпіядзе асабліва не шчасціла – яны прагулялі ўжо ў першым раўндзе. А вось Байлз здабыла ажно чатыры залатыя медалі ў Рыа», – кажа спартовы аглядальнік «Белсату» Аляксандр Пуціла.
У жніўні 2016 года Сімоўн Байлз, напярэдадні выезду на Алімпіяду ў Рыа, зрабіла тэст на допінг, які паказаў – спартоўка прымае забароненыя лекі-псіхатропы. Але не была дыскваліфікаваная, а пасля залатых перамогаў не хавала радасці.
Цяпер жа, алімпійская чэмпіёнка апраўдваецца: лекі ніяк не паўплывалі на ейны залаты вынік, а ўсе прэпараты выпісвалі выключна ў межах неабходнасці лячэння даўніх хваробаў.