Куды дзяваюцца каналізацыйныя сцёкі двухмільённага Менску? Іх звозяць у 17 сажалак непадалёк сталіцы.
Жыхары навакольных вёсках даўно скардзяцца на смурод адстойнікаў. 3600 грамадзянаў падпісалі калектыўны зварот да менскіх уладаў. Людзей цікавіць, як мадэрнізуюць ачышчальную станцыю. Але мадэрнізацыя – толькі ў планах, затое запускаецца васямнаццаты стаў – самы вялікі. Да таго ж, Менскі райвыканкам вылучыў зямлю для адкідаў гарбарнага заводу.
Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.