Размова дня Віктар Марціновіч: Хай бы карыстальнікі «УКантакце» і «Аднакласнікі» заставаліся ў сваіх гета


Вядомы беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч не падтрымлівае рашэнне ўкраінскіх уладаў блакаваць папулярныя сацсеткі «УКантакце» і «Аднакласнікі».

На ягоную думку, гэта не тое самае, што і прапаганда расейскіх тэлеканалаў: «Гэтую ж прастору Кісялёў не мадэруе».

Апрача таго, кажа Марціновіч, было б добра, каб карыстальнікі памянёных гета-асяродкаў там і заставаліся – «для стабільнасці, у тым ліку псіхічнай».

Пра гэта, гатовасць паручыцца за фігурантаў «справы патрыётаў», якіх пісьменнік ведае асабіста, пра рэцэпт, каб спыніць пʼянства беларусаў – у «Размове Сцебуракі»

Каментары