Гарачы каментар Віктар Гарбачоў: Акцыя прадпрымальнікаў ператворыцца ў сапраўдную Плошчу


Калі перафразаваць адну старую гісторыю, то яна б гучала наступным чынам: калі прышлі па суседа-апазіцыянера, я абазваў яго ў думках «пятай калонай» і не выйшаў, бо мяне гэта не датычыла.Калі прышлі па суседа-незалежнага журналіста, я абазваў яго ў думках «прадажным пісакам» і не выйшаў, бо мяне гэта не датычыла. Калі прышлі па суседа-прадпрымальніка, я абазваў яго ў думках «таргашом паганым» – і таксама не выйшаў, бо мяне гэта не датычыла. Калі ж прышлі па мяне, не выйшаў ніхто, бо ўжо не было каму выходзіць. Беларуская салідарнасць альбо яе адсутнасць – у «Гарачым каментары».Госць праграмы – прадпрымальнік і палітычны дзеяч Віктар Гарбачоў з Барысава.У той час, калі розныя краіны свету могуць пахваліцца самымі разнастайнымі дасягненнямі, улады Беларусі за 22 гады кіравання дасягнулі толькі першага месца ў свеце па колькасці праваахоўнікаў на душу насельніцтва ды распаўсюдзілі страх сярод грамадзянаў, заўважыў спадар Гарбачоў.Праблема прадпрымальнікаў – гэта адсутнасць кансалідаванасці ды страх паставіць на першае месца патрабаванне змяніць уладу.

«Прадпрымальнікі пакуль трымаюцца свайго асноўнага лозунгу: »Дайце працаваць«, але за ім стаіць: «Вы надакучылі», «Калі гэта ўжо закончыцца», «Трэба мяняць улады», – заўважыў спадар Гарбачоў.

На ягоную думку, акцыя прадпрымальнікаў, запланаваная на 15-га лютага, у любым выпадку ператворыцца ў сапраўдную Плошчу.МЯ, belsat.eu

Каментары