Ужо 500 гадоў на Століншчыне запальваюць свечку за Луку


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYjRYeUY0Q0dwclUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вяскоўцы збіраюць грамадой грошы, разам лепяць свячу і вучаць гэтай традыцыі наступныя пакаленні.Раз на два гады перад Старым Новым годам мужчыны вёскі Лука Столінскага раёну збіраюцца разам дзеля пэўнае справы. Традыцыя ў іх такая – і гэтай традыцыі, у адрозненні ад той з «Іроніі лёсу» – 500 гадоў. Мужчыны збіраюцца незалежна ад адносінаў, пасвараныя – мірацца, каб купліць за сабраныя ўсёй вёскай ахвяраванні воск ад пчаляра і зляпіць свечкі. Свечкі запальваюць у той жа дзень падчас набажэнства ў царкве, дзе збіраецца ўся вёска.Традыцыя супольнага вырабу свечак называецца «Брацкая свечка». Сёлета жыхары вёскі пастанавілі ўсталяваць ёй помнік: драўляную свячу вышынёю чатыры метры, вырабленую з дубу. Гэты сімвал зрабіў народны майстар Іван Супрунчык.Алесь Вячорка, жахар вёскі Лука, кажа, што так лукаўцы хацелі падкрэсліць сваю адметнасць:

«Каб кожны, хто праязджае міма, бачыў, што вось Лука, вось гэтая свечка – стаіць увасобленая ў дрэве, – і каб разумелі, што гэты звычай тут і жыве».

Вырабу брацкай свечкі жыхары вёскі вучаць традыцыйна мясцовую моладзь.

Ііншыя тэмы:

Незвычайнае ў звычайным: патэльня як гадзіннік і вілы як вешалка на выставе трэш-арту «Бляха» ў галерэі імя Вашчанкі ў Гомлі.Кіра, Кеча і Бачуля: экзатычныя птушкі даляцелі да Батанічнага саду ў Менску.Падарунак Анатолю Сысу: гісторыя адной карціны ад Руслана Вашкевіча.Вольга Гардзейчык, «Белсат»